Ва Украіне на 12 гадоў асудзілі чалавека, які «паляваў» на HIMARS

Ва Украіне на 12 гадоў асуджаны чалавек, абвінавачаны ў тым, што ён перадаваў расіянам разведданыя аб дыслакацыі УСУ і «паляваў» на баявыя пазіцыі HIMARS.

16.12.2022 / 13:53

«Зламыснік збіраў звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні падраздзяленняў УСУ на Данецкім кірунку. Перш за ўсё, ён спрабаваў выявіць магчымыя баявыя пазіцыі рэактыўных артылерыйскіх сістэм HIMARS.

Акрамя таго, перадаваў акупантам дакладныя каардынаты аб'ектаў крытычнай інфраструктуры рэгіёна», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай спецслужбы.

Паказваецца, што па «наводцы» гэтага чалавека войскі РФ ударылі па водазаборнай сістэме ў горадзе Селідава.

Nashaniva.com