Абаронцу «Азоўсталі» Міхаілу Дзіянаву зрабілі аперацыю ў ЗША

Вядомы марпех быў паранены ў плячо яшчэ ў сакавіку, калі абараняў Марыупаль.

14.12.2022 / 12:34

Пасля былі гераічная абарона «Азоўсталі», палон, вызваленне з яго, аднаўленне і набор масы, без якіх аперацыя была немагчымая.

І нарэшце ў амерыканскім Сент-Луісе 13 снежня Дзіянаву зрабілі паспяховую аперацыю на руцэ. Чакаецца, што пасля рэабілітацыі правая рука будзе паўнавартасна функцыянаваць.

Праз некалькі дзён вайсковец вернецца ва Украіну. 

Лячэнне Дзіянава ў ЗША пакрыў данецкі футбольны клуб «Шахцёр», за які заўзее марпех.

Nashaniva.com