«Рассыпалі торбы на пероне і стаялі, свецячы разгубленымі мардасамі»

Пісьменніца Святлана Курс, вяртаючыся з віленскай прэзентацыі сваёй кнігі дахаты ў Варшаву, вобразна апісала, як сутыкнулася падчас гэтай паездкі з «рускім светам».

13.12.2022 / 23:51

Фота ілюстрацыйнае

«Ехалі тут за мною тры расейскамоўныя карасі з Рыгі. Гучна размаўлялі матам, цыкалі зубамі, адрыгвалі, благавухалі, пхалі нагамі ў спінку, лезлі з размовамі, цягаліся па салоне, пхаючы мяне ў бок. Спявалі бязладна ў тры ровы «Раскажы, Снягурачка, дзе была». Абмяркоўвалі краіны Еўропы — дзе жыве быдла, а дзе белыя людзі. Папрасіла цішэй — ахрысцілі злой цёцяй.

Я ўжо абдумвала, ці не пазабіваць іх цяжкім паўэрбанкам. Але нябёсы распарадзіліся лепей. Боўдзілы кепска запоўнілі дакументы, і на мяжы нас гадзіну трымалі, удакладняючы іхнія дазволы на працу ў Нямеччыне.

І вуаля — яны спазніліся на перасадку, рассыпалі торбы на пероне і стаялі, свецячы разгубленымі мардасамі. Беражыся, Беласток!» — апісала дарожную сітуацыю з уласцівымі ёй гумарам і вобразнасцю лаўрэатка прэміі Ежы Гедройця 2021 года.

Чытайце таксама:

«Каб веліч увесь час падтрымліваць, трэба новыя землі. А сраць можна і ў крапіву». Пісьменніца Святлана Курс — аб прыродзе расейскай агрэсіі

Nashaniva.com