Паміж Рэчыцай і Гомелем збілі лася, жывёліна паламала ногі

На трасе Рэчыца — Гомель сёння раніцай збілі лася, паведамляе паблік «ЧП Гомель», здарэнне адбылося раніцай.

13.12.2022 / 22:49

Лось нечакана выбег на дарогу, а цягач з прычэпам, які па ёй акурат ехаў, збіў жывёліну.

Машына атрымала пашкоджанні, а лось хоць і жывы, але паламаў ногі. 

Nashaniva.com