Вальфовіч пра праверку войска: Задачы пастаўленыя, зыходзячы з аналізу вопыту «спецыяльнай ваеннай аперацыі»

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў падрабязнасці абвешчанай сёння Лукашэнкам «раптоўнай праверкі» боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі.

13.12.2022 / 19:40

Скрыншот з відэа

Паводле Вальфовіча, у першую чаргу правяраюцца вайсковыя часці, якія ўваходзяць у камплект неадкладнага рэагавання. Калі Беларусь уступіць у вайну, то менавіта яны «ў першую чаргу будуць вырашаць задачы», прытым «у выпадку абвастрэння становішча як на межах Рэспублікі Беларусь, так і ўнутры краіны».

Падчас праверкі гэтыя часці правядуць марш-кідкі на вялікія адлегласці па незнаёмай мясцовасці, адпрацуюць узяцце пад ахову стратэгічных аб'ектаў, а таксама будуць выконваць «агнявыя і тактычныя задачы», пастаўленыя «зыходзячы з аналізу вопыту правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне».

Раней Мінабароны паведамляла, што першымі да выканання задач раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці прыступілі вайскоўцы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. 

Чытайце таксама:

Як у Беларусі праходзіць раптоўная праверка баявой гатоўнасці войск ФОТЫ

Па даручэнні Лукашэнкі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

Nashaniva.com