Машына збіла лася. Ён зрабіў сальта ў паветры і пабег далей ВІДЭА

У сеціве з'явілася відэа, якое, як паведамляецца, знятае ў Польшчы. На ім — аварыя з удзелам лася, якая мела незвычайны вынік.

13.12.2022 / 18:51

Фуру на дарозе на прыстойнай хуткасці аб'язджае аўтамабіль нейкай спецыяльнай службы (магчыма, памежнай), і ў гэты момант пад колы ёй трапляе лось, які перабягаў дарогу. Машына падняла жывёліну на капот, лось зрабіў сальта ў паветры, упаў, а потым устаў і пайшоў у лес.

Якія пашкоджанні атрымаў аўтамабіль і наколькі пацярпеў лось, незразумела. Мяркуючы па відэа, кіроўца не спыніўся і працягнуў рухацца.

Nashaniva.com