Названыя намінанты на сёлетнюю прэмію «Залаты глобус»

Узнагароду, якую ўручае Галівудская асацыяцыя іншаземнай прэсы, пераможцы атрымаюць 10 студзеня.

14.12.2022 / 12:30

Фота: AP Photo / Chris Pizzello

Фільм з найбольшай колькасцю намінацый — гэта «Баншы з Інішэрына» (The Banshees of Inisherin) ірландскага рэжысёра Марціна Макдонаха. Што да серыялаў, больш за ўсё намінацый у камедыйнай «Пачатковай школы «Эбат», піша hollywoodreporter.com.

Стужка Макдонаха мае восем намінацый, у тым ліку «Найлепшы фільм (камедыя ці мюзікл)», а таксама асабістыя намінацыі за сцэнарый і рэжысёрскую працу для Макдонаха. На другім месцы карціна «Усё паўсюль і адразу» (Everything Everywhere All at Once) з шасцю намінацыямі, далей ідуць «Вавілон» і «Фабельманы» — па пяць намінацый.

 «Пачатковая школа «Эбат», што ўжо згадвалася вышэй, мае пяць намінацый, у тым ліку прэтэндуе на ўзнагароду «Найлепшы серыял (камедыя ці мюзікл)» і «Найлепшая актрыса ў серыяле (камедыі ці мюзікле)» для Куінты Брансан. Найлепшым драматычным фільмам назавуць адну з пяці стужак: «Аватар: шлях вады», «Элвіс», «Фабельманы», «Тар» ці «Топ Ган: Мэверык». Адзначым і некаторыя іншыя катэгорыі.

Таксама на цырымоніі вызначаць найлепшых акцёраў у камедыях ці мюзіклах, назавуць найлепшы мультфільм, саўндтрэк, сцэнар і гэтак далей.

Галоўную прэмію мінулага года ўзяла стужка «Улада пса».

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

Украінскія дакументалкі можна будзе паглядзець анлайн на кінафэсце — за даляр або наогул бясплатна

«Перыферыйныя прылады» (The Peripheral) — фантастычны серыял ад стваральнікаў «Свету Дзікага Захаду»

Nashaniva.com