«Адзіная Расія» зрабіла навагоднія падарункі мабілізаваным. У іх — беларускія цыгарэты

Расійскія выданні апублікавалі відэа, на якім мабілізаваныя мужчыны распакоўваюць навагодні «падарунак», які яны атрымалі ад валанцёраў «Адзінай Расіі». У гэтым падарунку заўважаны і беларускі складнік.

13.12.2022 / 17:38

Так, сярод іншых падарункаў мабілізаваныя дастаюць пачкі з цыгарэтамі «Фэст», якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка. Адметна, што на іх нават надпісы аб шкодзе курэння зробленыя па-беларуску.

Паводле звестак выдання Sota, якое апублікавала відэа, такія скрынкі накіроўваюцца ўсім «мобікам». У «падарунак» уваходзяць 2 пачкі цыгарэт, 2 брытвы, 2 жгуты і перавязачны пакет, трошкі аўсянкі, макароны і рысу, а таксама бялізна.

Nashaniva.com