Тэлеграм-каналы паведамляюць пра магутныя выбухі ў Клінцах Бранскай вобласці Расіі

Клінцы — горад, які знаходзіцца за 60 кіламетраў ад мяжы з Украінай і за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.

13.12.2022 / 01:44

Па непацверджанай інфармацыі, выбухі адбываюцца на тэрыторыі вайсковай часці, дзе, згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, размяшчаецца мотастралковы полк.

Таксама паведамляюць пра выбухі ў пасёлку Клімава Бранскай вобласці, які знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад украінскай мяжы. Пішуць пра выбухі і магчымы пажар там. У пасёлку Клімава размешчаны вайсковы аэрадром.

Nashaniva.com