У Мінску запрацавала самая вялікая ў Беларусі коўзанка

У Мінску запрацаваў яшчэ адзін адкрыты каток, які ў Беларусі лічыцца самым вялікім па плошчы — 4 032 кв. м. Ягоная ўмяшчальнасць — да 200 чалавек, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

12.12.2022 / 22:15

Знаходзіцца гэты каток на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай.

Недалёка ад катка знаходзіцца спецыяльна абсталяваная горка, з якой дзеці і дарослыя могуць катацца на цюбінгах, санках, лядзянках.

З панядзелка па пятніцу каток у Чыжоўцы працуе з 11:30 да 22:00. У суботу, нядзелю і ў святочныя дні з 08:00 да 22:00.

Nashaniva.com