Сёння пачынаецца першы завочны суд. На віртуальнай лаве падсудных — пяць чалавек

Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую выклікалі ў Мінскі гарадскі суд 12 снежня. Гэта справа «Чорнай кнігі Беларусі».

12.12.2022 / 08:54

Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці і незаконным зборы персанальных звестак. Паводле версіі абвінавачвання, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» размясцілі ў інтэрнэце асабістыя звесткі больш за 100 сілавікоў, суддзяў і супрацоўнікаў дзяржСМІ — пасля чаго некаторым з іх пагражалі гвалтам.

Справу разглядаюць у рамках «спецыяльнай вытворчасці». Гэта дазваляе праводзіць суды завочна, без абвінавачаных.

Наступны завочны суд пачнецца 19 снежня. Гэта будзе справа Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

«Ну не магу нічым вам дапамагчы». Як былая адміністратарка ЧКБ спрабуе дамагчыся свайго ўдзелу ў завочным судзе

Nashaniva.com