Начальнік Генштаба Гулевіч: Расія кампактна размяшчаецца на беларускіх палігонах

У эфіры СТБ начальніка Генштаба Узброеных сіл Віктара Гулевіча спыталі пра задачы рэгіянальнай групоўкі войск. Той паразважаў, што гэта плюс — мець расійскія войскі на беларускай тэрыторыі.

11.12.2022 / 20:22

Скрын: эфір СТБ

«Расія — наш асноўны саюзнік. І мы праводзім сумесныя мерапрыемствы, бо размяшчэнне групоўкі на нашай тэрыторыі — таксама як фактар нашага стратэгічнага стрымлівання. Размяшчаюцца яны на палігонах кампактна, праводзяць мерапрыемствы падрыхтоўкі.

Мы ўдзельнічаем у мерапрыемствах, і гэта ідзе на карысць нашым Узброеным сілам — мы можам пераняць баявыя тактычныя прыёмы, спосабы выканання задач, асабліва характэрныя ў сучасных канфліктах. І наяўнасць нашага саюзніка спрыяе бяспецы нашай краіны», — сказаў Гулевіч у эфіры.

Nashaniva.com