У Гродне запрацаваў калядны кірмаш ФОТЫ

У Гродне запрацаваў кірмаш «Зімовы фэст». На Савецкай плошчы з'явіліся фуд-корт, сувеніры, атракцыёны. Атмасфера — у фота «Анлайнера».

11.12.2022 / 17:40

Арганізатары кажуць, што пастараліся аднавіць стыль еўрапейскіх калядных кірмашоў.

Гатуюцца стравы розных краін, сёлета дадаліся мексіканская і бельгійская кухні. У меню на гэты раз маюцца така-сэты, бельгійская бульба, морапрадукты, грузінскія шашлык і люля-кебаб, азербайджанская шаурма, узбекскі плоў і самса, дранікі, трдзельнікі, берлінеры і гэтак далей.

Кірмаш майстроў — для тых, хто шукае падарунак.

Яшчэ з забаў — цір, карусель, атракцыёны.

Кірмаш будзе адкрыты да 8 студзеня.

Час працы: штодня з 15:00 да 23:00 у будні і з 13:00 да 23:00 у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні. У навагоднюю ноч — з 1:00 да 4:00. Уваход вольны, узроставых абмежаванняў няма.

Nashaniva.com