Па дзяржканалах паказалі, як палітзняволеная спрабавала перайсці мяжу з Літвой

19-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч пасля суда спрабавала збегчы ў Літву — але яе, здаецца, ад пачатку вялі сілавікі, бо прапагандысты знялі цэлы фільм. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра, піша «Вясна».

11.12.2022 / 15:28

У канцы чэрвеня Аніту Бакуновіч асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пасля таго яна спрабавала пакінуць краіну, але гэта ёй не ўдалося.

Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яе можна падтрымаць лістамі і грашовымі пераводамі:

СІЗА КДБ. 220050, Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Аніта Алегаўна Бакуновіч.

Чытайце таксама:

Затрымалі «за незаконны пераход мяжы» былую палітзняволеную 19-гадовую Аніту Бакуновіч

«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы

Nashaniva.com