Памёр гісторык праваслаўнай культуры Рэчы Паспалітай Дэвід Фрык

Прафесар амерыканскага Ельскага ўніверсітэта Дэвід Фрык, які займаўся праваслаўнай культурай Рэчы Паспалітай, даследаваў шматканфесійнае і шматкультурнае жыццё Вільні XVII стагоддзя, памёр ва ўзросце 67 гадоў. 

11.12.2022 / 14:27

Фота: miamieuc.fiu.edu

Дэвід Фрык быў аўтарам некалькіх навуковых манаграфій, сярод якіх — «Kith, Kin, and Neighbors: Communities and Confessions in Seventeenth-Century Wilno» («Знаёмыя, сваякі і суседзі: супольнасці і канфесіі ў Вільні XVII стагоддзя») (Ітака, 2013).

У 2013 годзе прафесар выступаў на пленарным пасяджэнні Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне. Некаторыя яго працы друкаваліся і па-беларуску, у прыватнасці «Цярпенне невыцерпнага: суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя» ў часопісе «Палітычная сфера» і «Бюхнеры ля хрысцільнай купелі. Хроснае бацькоўства і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў у Вільні XVII ст.» у часопісе «Arche».

Nashaniva.com