Сенсацыя! Марока прабілася ў паўфінал, выбіўшы Партугалію

Зборная Марока выйграла ў Партугаліі з лікам 1:0 і выйшла ў паўфінал чэмпіяната свету.

10.12.2022 / 19:56

Галоўны трэнер мараканцаў Валід Рэграгі. Ён быў прызначаны на пасаду за два месяцы да пачатку чэмпіяната. Фота: AP Photo/Ariel Schalit

На 41-й хвіліне гол забіў Эн-Насіры. А ў другім тайме, нягледзячы на штурм партугальцаў, мараканцы адбіліся. Крышціяну Раналду зноў выйшаў на поле ў другім тайме.

Упершыню ў гісторыі афрыканская каманда дабралася да 1/2 фіналу чэмпіянату свету.

У паўфінале мараканцы сустрэнуцца 14 снежня з пераможцам матча Англія — Францыя, які пачнецца сёння ў 22:00.

У першым паўфінале 13 снежня згуляюць Харватыя і Аргенціна.

Nashaniva.com