У Бабруйску сёння пахавалі вучня дзявятага класа

Пра смерць вучня бабруйскай школы №3 стала вядома рэгіянальнаму выданню «Камерцыйны кур'ер». Паводле папярэдніх звестак, трагедыя здарылася ў ноч з 6 на 7 снежня, падобна на тое, што гэта было самагубства.

09.12.2022 / 23:04

Школа №3 у Бабруйску

Факт здарэння бабруйскаму выданню пацвердзілі вучні школы і работнікі рытуальнай фірмы, якая займалася арганізацыяй пахавання. Па адной з версій, прычынай трагедыі стала неўзаемнае каханне.

Адказу на свой запыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці «Камерцыйны кур'ер» пакуль не атрымаў. А пахаванне школьніка прайшло 9 снежня на могілках «Усходнія».

Nashaniva.com