У Брэсце абралі труса — талісмана 2023 года

Жыхары Брэста вызначыліся з хатнім гадаванцам, які стане талісманам горада на наступны год. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

09.12.2022 / 20:00

Пераможца галасавання, трус Тузік

2023-ці год паводле ўсходняга календара стане годам Чорнага Вадзянога Труса. У Брэсце ў сувязі з гэтым зладзілі анлайн— галасаванне, каб абраць талісман горада. Жыхары даслалі больш за 300 фота сваіх хатніх гадаванцаў, з якіх затым былі адабраныя дзесяць фіналістаў, а ўжо з іх абралі пераможцу. Усяго прагаласавала амаль 11,5 тысяч берасцейцаў.

Па словах Аляксандр Рагачука, практычна адразу вызначыліся два відавочныя фаварыты, трусы Тузік і Робін, якія ішлі ўпоравень. Перамог Тузік, але «віншаваць» вырашылі адразу двух жывёл.

«Сярэбраны прызёр», трус Робін

Ужо ў наступную пятніцу, 16 снежня, пераможцы прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця галоўнай гарадской ялінкі на плошчы Леніна.

Nashaniva.com