Улады Данецкай вобласці: Расія актывізавалася ў рэгіёне і вядзе абстрэл усёй лініі фронту

Расійскія войскі абстралялі ўсю лінію фронту ў Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны, заявіў губернатар вобласці Павел Кірыленка.

09.12.2022 / 15:35

Самыя жорсткія баі ў пятніцу ідуць у раёне гарадоў Бахмут і Аўдзееўка.

Па словах Кірыленкі, расійскія войскі таксама распачалі спробу рушыць наперад у раёне Лімана, які быў адбіты ўкраінскімі войскамі ў лістападзе.

Сітуацыю ў Данецкай і Луганскай абласцях крыху раней таксама апісаў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

«Расіяне актывізавалі свае дзеянні ў Данецку і Луганску. Цяпер яны знаходзяцца ў вельмі актыўнай фазе спробаў правядзення наступальных аперацый. Мы нікуды не наступаем, а абараняемся, знішчаючы пяхоту і тэхніку праціўніка ўсюды, дзе ён спрабуе прасунуцца», — сказаў Арастовіч.

Расійскія дзяржаўныя СМІ раней паведамлялі аб тым, што цэнтр Данецка абстраляны ўкраінскай арміяй. Незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.

Nashaniva.com