Расійская сетка «ВкусВіл» запусціла дастаўку ў Беларусі

09.12.2022 / 13:53

Заказ тавараў у расійскай сетцы «ВкусВіл» стаў даступны пакупнікам з Беларусі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.

«ВкусВіл збірае заказы ў адным са сваіх даркстораў у Маскве, а служба Boxberry дастаўляе іх кур'ерам пакупнікам на дом, а таксама ў свае і партнёрскія аддзяленні.

Кошт дастаўкі ў Мінск — 319 расійскіх рублёў (каля 12 беларускіх рублёў 76 капеек), тэрмін — 3 дні. Boxberry дастаўляе тавары толькі ў аддзяленні «Еўрапошты», далей — самавываз.

Nashaniva.com