Беларускі ПЭН выпусціў кнігу (пра) Алеся Бяляцкага

Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць, адзначаецца на сайце Беларускага ПЭНа.

08.12.2022 / 23:42

У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ.

Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў нобелеўскага лаўрэата. Гэта дыялог з ім, даніна павагі сябру і калегу, магчымасць сказаць яму «дзякуй».

У кнізе 240 старонак, надрукаваная яна ў цвёрдай і мяккай вокладках, выдадзеная Беларускім ПЭНам і выдавецтвам «Полацкія лабірынты».

Як кнігу набыць — можна даведацца па спасылцы.

Nashaniva.com