«Вясна» атрымала чарговую міжнародную прэмію

Пра прысуджэнне нідэрландскай прэміі «Цюльпан правоў чалавека» беларускаму праваабарончаму цэнтру «Вясна» ў жывым эфіры абвясцілі яе арганізатары. Гэтую прэмію штогод прысуджае МУС Нідэрландаў, паведамляе БАЖ.

08.12.2022 / 19:21

Падчас уручэння прадстаўнікі арганізацыі адзначылі: «Мы верым, што гэтая цяжкая праца рана ці позна прынясе плён як для нас, так і для ўсёй дэмакратычнай Беларусі. Наша барацьба не скончаная і будзе працягвацца, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, а справядлівасць не адновіцца. І мы можам гарантаваць, што праваабаронцы прыйдуць на дапамогу ў патрэбны час, калі нарэшце наступяць незваротныя змены».

У шорт-лісце, акрамя «Вясны», былі камбаджыйскі актывіст Ленг Ауш, які 22 гады працаваў у сферы абароны правоў, і арганізацыя «Тайскія юрысты за правы чалавека».

Nashaniva.com