Асуджаную ў Расіі баскетбалістку Грайнер абмянялі на «гандляра смерцю» Віктара Бута

Баскетбалістку зборнай ЗША Брытні Грайнер, асуджаную на 9 гадоў калоніі за наркотыкі, памянялі на Віктара Бута, які з 2008 года знаходзіцца ў зняволенні ў ЗША і асуджаны на 25 гадоў за кантрабанду зброі.

08.12.2022 / 16:11

Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Брытні Грайнер, якая выступала за екацярынгбургскі клуб УГМК, прыляцела ў Расію, і на таможні ў яе рэчах знайшлі забароненае ў Расіі рэчыва — гашышны алей.

У пачатку жніўня суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. Ён, дарэчы, наўрад ці выкліча ў Грайнер цяжкасці. Амерыканка лічылася самай высокааплатнай баскетбалісткай у свеце і атрымлівала ва УГМК заробак памерам у 2 мільёны даляраў.

Джо Байдэн у прысутнасці Энтані Блінкена і Камілы Харыс, а таксама жонкі Грайнер пагаварылі з ёй па тэлефоне пасля вызвалення.

Дзяўчына ўжо ляціць дадому.

Nashaniva.com