У Беларускім доме ў Вільні зладзяць анлайн-прагляд уручэння Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму

Беларускі дом у Вільні запрашае на мерапрыемства, прысвечанае цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму. Зняволенага праваабаронцу будзе прадстаўляць яго жонка Наталля Пінчук.

08.12.2022 / 10:04

Сама цырымонія ўручэння будзе праходзіць 10 снежня ў Осла, але будзе арганізаваны анлайн-прагляд гэтай падзеі, а таксама прэзентацыя кнігі ды падпісанне паштовак.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Яго самога і яго калег абвінавачваюць у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» падчас масавых акцый пратэсту пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Цяпер Бяляцкаму пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Месца правядзення: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20.

Дата: 10 снежня з 13:00, але Дом адкрыты для візіту цягам усяго дня.

Nashaniva.com