Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Беларусы дасылалі фота на еўрапейскі конкурс на самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла, і некаторыя з фотаздымкаў былі ацэненыя, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

07.12.2022 / 19:28

На фота аднаго з пераможцаў, Юрыя Шакеля, — гняздо буслоў дыяметрам 2,5 метра і вышынёй 1,5 метра! 

Буслы аблюбавалі адну з ацалелых сцен старога бровара ў вёсцы Друя Браслаўскага раёна і зрабілі там сваё шыкоўнае гняздо, у якім штогод выводзяцца птушаняты.

Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое — больш за 800 кг.

Nashaniva.com