Святара ў Луганскай вобласці асудзілі на 12 гадоў за здачу пазіцый украінцаў

Адзін са служыцеляў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату асуджаны на 12 гадоў за карэкціроўку расійскага агню па ўкраінскіх пазіцыях. Пра гэта паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны.

07.12.2022 / 15:48

«У судзе пракуроры даказалі, што святар храма з Лісічанска аказваў дапамогу ў вядзенні баявых дзеянняў узброеным фарміраванням РФ супраць украінскай арміі. З сярэдзіны красавіка 2022 года ён збіраў інфармацыю пра колькасць і дыслакацыю тэхнікі, а таксама ўзбраенні УСУ ў Севераданецку і ў прылеглых да горада населеных пунктах. Яе перадаваў прадстаўнікам арміі, для краіны-агрэсара, праз месенджар», — расказалі ў Генеральнай пракуратуры.

Падазраванага затрымалі ў канцы красавіка 2022 года. Цяпер ён асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com