Зноў сенсацыя: Марока не пусціла ў чвэрцьфінал Іспанію

Іспанцы другі раз запар вылятаюць з футбольнага чэмпіянату свету на стадыі 1/8 фіналу. І другі раз — па выніках серыі пенальці. Чатыры гады таму іх спынілі гаспадары-расіяне, а гэтым разам — зборная Марока.

06.12.2022 / 21:04

Асноўны і дадатковы час матча скончыўся нулявой нічыёй, а вось у серыі пенальці мараканцы аказаліся мацней на галаву. Сухія 3:0 — і іспанцы едуць дадому.

А вось мараканцы ўпершыню ў гісторыі сваіх выступленняў на чэмпіянатах свету ўваходзяць, прынамсі, у васьмёрку мацнейшых!

Наступны супернік зборнай Марока вызначыцца ў матчы камандаў Партугаліі і Швейцарыі. Ён пачнецца сёння ў 22:00. Партугальцы будуць гуляць без сваёй зоркі Крышціяну Раналду.

А першая пара чвэрцьфіналу ўжо вядомая. У 1/8 фіналу харваты абыгралі японцаў, а бразільцы — паўднёвакарэйцаў. У чвэрцьфінале яны сустрэнуцца паміж сабой.

Nashaniva.com