Настаўніцы з Хойнікаў далі 4 гады калоніі за здымкі для «Беларускага гаюна»

Сёння ў абласным судзе Гомеля быў вынесены прысуд Ірыне Абдукерынай, паведамляе Mayday.team. Былая настаўніца з Хойнікаў абвінавачвалася ў тым, што зняла на відэа перамяшчэнне калоны вайсковай тэхнікі, а затым адправіла запіс у тэлеграм-канал «Беларускі гаюн».

06.12.2022 / 18:33

Вядома, што жанчыну затрымалі 5 красавіка і з таго часу яна знаходзілася пад вартай.

Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Царук. Прысуд — 4 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічынь.

Nashaniva.com