Украіна і Расія абвясцілі пра чарговы абмен палоннымі

Мінабароны Расіі паведаміла, што з «падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі» вернутыя 60 расійскіх вайскоўцаў, якім «у палоне пагражала смяротная небяспека». Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваю чаргу паведаміў, што падчас абмену ў краіну вярнуліся 60 украінскіх вайскоўцаў — 58 мужчын і дзве жанчыны.

06.12.2022 / 17:58

34 з палонных, вернутых Украінай, ваявалі на заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі і ўтрымліваліся потым у Яленаўскай калоніі ў самаабвешчанай «ДНР».

Напярэдадні ў сваім вячэрнім звароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі распавёў, што ў выніку абмену ва Украіну вярнуліся чатыры афіцэры, 46 сяржантаў і радавых.

Nashaniva.com