Дэзерцір пастраляў паліцыянтаў у Растоўскай вобласці

У Навашахцінску Растоўскай вобласці і яго прыгарадзе шукаюць мужчыну з кулямётам, які параніў паліцэйскіх, піша Mash.

06.12.2022 / 13:53

Астатнім супрацоўнікам ужо загадалі ўзброіцца аўтаматамі і надзець бронекамізэлькі. Жыхароў просяць сядзець дома і не з'яўляцца на вуліцы.

Па даных СМІ, у горадзе ўведзены план «Сірэна». Шукаюць мужчыну ростам 180—190 см, апранутага ў камуфляж. Папярэдне, дэзерцір з кулямётам аказаў супраціў паліцыі ў Старой Сакалоўцы — параніў двух чалавек.

Nashaniva.com