Латвія анулявала ліцэнзію «Дождя»

Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі прыняла рашэнне ануляваць ліцэнзію на вяшчанне тэлеканала «Дождь».

06.12.2022 / 10:09

«Ацэньваючы сукупнасць парушэнняў, Рада перакананая, што кіраўніцтва «Дождя» не разумее і не ўсведамляе значнасці і сур'ёзнасці парушэнняў, таму не можа дзейнічаць на тэрыторыі Латвіі», — сказаў кіраўнік савета Іварс Абаліньш.

На мінулым тыдні расійскі апазіцыйны тэлеканал, які пасля вайны пераехаў у Латвію, трапіў у скандал: у жывым эфіры вядоўца Аляксей Карасцялёў занепакоіўся, ці камфортна расійскім вайскоўцам ваяваць ва Украіне. Кіраўніцтва канала заявіла, што журналіста няправільна зразумелі, і ў далейшым Карасцялёў быў звольнены.

Раней у эфіры канала з’яўлялася карта, дзе Крым быў пазначаны як частка Расіі. Гэта таксама было парушэннем заканадаўства Латвіі.

Nashaniva.com