Бацьку Калеснікавай дазволілі пабачыць дачку. Яна сказала яму дыягназ

дадаўся кадр з сустрэчы

10-хвіліннае спатканне праходзіла пад наглядам доктара і супрацоўнікаў калоніі. Марыю яшчэ на выхадных перавялі з гомельскай лякарні хуткай дапамогі ў калонію — цяпер яна знаходзіцца там у медыцынскім стацыянары, паведамляе канал Віктара Бабарыкі.

05.12.2022 / 18:22

Марыя Калеснікава на сустрэчы з татам. Кадр, апублікаваны сілавікамі

Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца: яна жывая. Маша схуднела, у яе пакуль што мала сіл.

Пад назіраннем лекараў Калеснікава будзе знаходзіцца яшчэ не менш за 10 дзён, дыягназ — прабадная язва страўніка.

Адзначаецца, што Марыя Калеснікава вельмі ўдзячная супрацоўнікам бальніцы хуткай дапамогі, якія выратавалі ёй жыццё.

UPD. Пазней каналы, звязаныя з лукашэнкаўскімі сілавікамі, апублікавалі кадр, як Калеснікава трымае бацьку за руку. Гэта, магчыма, скрыншот з камеры відэаназірання. Відаць, што яна зусім худая.

Nashaniva.com