Выставілі на аўкцыён былую сядзібу XVIII стагоддзя з серавадароднай крыніцай

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» ладзіць аўкцыён па продажы былой графскай сядзібы Ваўжэцкіх у вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна. Таргі прызначаныя на 29 снежня 2022 года.

05.12.2022 / 17:48

У склад лота ўключаныя два капітальныя будынкі агульнай плошчай каля 955 кв. м на беразе возера Дворнае, а таксама размешчаная недалёка ад будынкаў і каля возера Лазенкі серавадародная крыніца.

Адзін з выстаўленых на продаж будынкаў — былы сядзібны дом роду Ваўжэцкіх са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці XVIII стагоддзя. Да нядаўняга часу помнік архітэктуры прапаноўваўся інвестарам бязвыплатна пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта (санаторна-курортны або культурна-забаўляльны комплекс).

Аб'ект выстаўлены на таргі без строгіх абавязкаў па мэтавым выкарыстанні маёмасці. Пачатковы кошт — 308 тыс. беларускіх рублёў.

Nashaniva.com