СМІ: Раналду сапраўды пяройдзе ў арабскі клуб. За 200 мільёнаў даляраў у год

Форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Крышціяну Раналду з 1 студзеня стане гульцом «Аль-Насра». Бакі дасягнулі пагаднення, паведамляе Marca.

05.12.2022 / 16:34

Фота: Marca.es

Па інфармацыі выдання, кантракт падпісаны на два з паловай сезона. Раналду будзе атрымліваць у Саудаўскай Аравіі каля 200 мільёнаў еўра ў год.

37-гадовы партугальскі форвард пакінуў «МЮ» пасля скандальнага інтэрв'ю, дзе раскрытыкаваў галоўнага трэнера Эрыка тэн Хага.

Заўтра ў складзе зборнай Партугаліі форвард згуляе ў 1/8 фіналу супраць Швейцарыі.

Nashaniva.com