Крэмль заявіў, што рыхтуе адказ на ўвядзенне эмбарга і столі цэн на нафту

Увядзенне «Вялікай сямёркай», Еўрасаюзам і Аўстраліяй столі цэн на расійскую нафту не паўплывае на фінансаванне вайны ва Украіне, заявілі ў Крамлі.

05.12.2022 / 15:52

«Эканоміка Расійскай Федэрацыі валодае неабходным патэнцыялам для забеспячэння ў поўнай меры ўсіх патрэбаў у рамках спецыяльнай ваеннай аперацыі. І такія меры на гэта не паўплываюць», — сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Ён таксама паведаміў, што Масква рыхтуе адказ на ўвядзенне ЕС эмбарга на пастаўкі расійскай нафты і столі цэн на яе.

«Рыхтуецца рашэнне, — сказаў Пяскоў. — Відавочным з'яўляецца адно — ніякіх столяў мы прызнаваць не будзем».

Эмбарга ЕС на экспарт расійскай нафты па моры і столь цэн на яе ўступілі ў сілу. Як эмбарга будзе дзейнічаць?

Nashaniva.com