Хрыста Грозеў: Bellingcat будзе расследаваць смерць Макея
У праграме «Популярная политика» журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў заявіў, што Bellingcat зоймецца раптоўнай смерцю 64-гадовага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.
04.12.2022 / 00:22
Грозеў сказаў, што пакуль няма аб’ектыўных даных, каб рабіць нейкія высновы. Аднак аналіз сітуацыі патрабуе падрабязнага расследавання. Паводле Грозева, тут ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў».
- За пару дзён да смерці Макея быў «не вельмі звычайны зліў інфармацыі», што супраць Лукашэнкі рыхтуецца або замах, або сігнал-папярэджанне. Пляцоўкі для зліваў былі не «вельмі зразумелымі». І менш чым праз двое сутак здарылася смерць Макея. «Тое, што здарылася, можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі».
- Макей «быў прадстаўніком партыі міру з Захадам, чалавекам, які спрабаваў трымаць адчыненымі дзверы Беларусі для размоў з Захадам».
- «Гэта быў не занадта стары і дакладна не хворы чалавек».
Зыходзячы з гэтага, Bellingcat зоймецца сваім расследаваннем смерці Макея.