Аргенціна выйграла ў Аўстраліі і выйшла ў чвэрцьфінал

Зборная Аргенціны стала другім удзельнікам чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету. Каманда выйграла ў Аўстраліі з лікам 2:1.

03.12.2022 / 23:56

Фота: Thanassis Stavrakis / AP

На 35-й хвіліне гол з паса Атамендзі забіў Ліянэль Месі. На 57-й вызначыўся Хуліан Альварэс. Аўстралійцы здолелі адзін гол забіць, дзякуючы рыкашэту ад Энца Фернандэса (76-я хвіліна). 

У 1/4 фіналу Аргенціна згуляе з Нідэрландамі, якія сёння перамаглі ЗША 3:1.

Матч пройдзе ў пятніцу а 22-й гадзіне.

Сёння, у нядзелю, у 1/8 фіналу згуляюць Францыя — Польшча (18:00), Сенегал — Англія (22:00).

Nashaniva.com