Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці

Вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзена наладжванню адносін паміж беларускім і ўкраінскім народам, якія пагоршыліся ў сувязі з агрэсіяй ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба палка.

03.12.2022 / 18:18

 Фота: belwarriors / Telegram

Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што зараз Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. «У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымай толькі калі кіраваць нашай краінай будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка», — піша прэс-служба.

Каліноўцы сустрэліся з кіраўніком Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Вiталём Ковалем, старшынёй Ровенскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трацяком i сакратаром Ровенскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам.

Таксама прайшла сустрэча з кіраўніком патрульнай паліцыі Ровенскай вобласці Сяргеем Мерчуком.

Nashaniva.com