Партызаны на Луганшчыне пашкодзілі важны чыгуначны шлях забеспячэння расейцаў

На непадкантрольнай Украіне частцы Луганскай вобласці ў раёне Луганскай ЦЭС падпалілі абсталяванне аўтаматызаванага кіравання чыгункай на ўчастку «Луганск — Лантратаўка». Як паведаміў кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай, гэта зрабілі «луганскія партызаны».

03.12.2022 / 17:18

Падпал адбыўся на ўчастку чыгункі ў раёне Луганскай ЦЭС. У найбліжэйшыя два-тры тыдні расейскія акупанты будуць сутыкацца з адчувальнай затрымкай пастаўкі вайсковых грузаў на Луганшчыне.

Па ацэнцы спецыялістаў, знішчэнне такой сістэмы прывядзе да пераводу ў «ручны рэжым» кіравання ўчасткам чыгуначных шляхоў, адзначае Гайдай. Як вынік, гэта зробіць немагчымым своечасовую дастаўку грузаў ваеннага прызначэння да перадавых пазіцый расійскіх акупантаў (прыкладна на 14-20 сутак).

Nashaniva.com