У Мінску абсталююць новую лыжную трасу

Ля Цнянскага вадасховішча ў снежні з'явіцца абсталяваная лыжная траса. Пра гэта на прамой лініі 3 снежня распавяла кіраўнік справамі адміністрацыі Савецкага раёна Іна Барыева.

03.12.2022 / 14:43

Кіламетровы закальцаваны маршрут з'явіцца ўздоўж канала Сляпянскай воднай сістэмы, які ідзе ад вадасховішча да вуліцы Мірашнічэнкі.

Шырыня лыжні — 5 метраў, на ёй будуць тры ўмоўныя паласы: адна — для класічнага бегу на лыжах, дзве — для перамяшчэння каньковым ходам.

Пакрыццё, верагодна, зробяць з выкарыстаннем снегавых гармат. На трасе ўсталююць інфармацыйныя шыльды з пазнакамі старту, фінішу, схемы руху. Будзе арганізаваны пракат спартыўнага рыштунку.

Nashaniva.com