Ільвяняты, якія нарадзіліся ва Украіне ў час вайны, цяпер жывуць у Мінесоце

Чатырох ільвянят — Тараса, Стэфанію, Лесю і Праду — спачатку эвакуявалі з Украіны ў Польшчу, а потым на самалёце прывезлі ў ЗША, піша The Washighton Post.

01.12.2022 / 14:17

Фота: The Washington Post

Эвакуацыяй займаліся зоаабарончыя арганізацыі, якія ратуюць жывёл падчас вайны.

Як заявілі прадстаўнікі Міжнароднага фонду абароны жывёл, ільвяняты «за сваё кароткае жыццё перажылі больш, чым любая іншая жывёла». Яны асірацелі, калі ім было некалькі тыдняў, бачылі бамбёжкі і атакі дронаў.

З якога менавіта горада Украіны прыехалі львяняты, не ўдакладняецца.

Цяпер жа іх новым домам стаў Wildcat Sanctuary ў горадзе Сандстон, заснавальнікі якога займаюцца дапамогай ільвам, тыграм і іншым буйным прадстаўнікам сямейства каціных.

Nashaniva.com