ГУБАЗіК разграміў кватэру маці загінулага ва Украіне байца Паўла «Волата»

ГУБАЗіК працягвае граміць кватэры людзей, да якіх не можа дацягнуцца. Гэтым разам яны разграмілі кватэру маці загінулага ва Украіне байца Паўла «Волата» Наталлі Суславай. 

01.12.2022 / 12:36

Традыцыйна яны называюць пагром «кватэрным пытаннем», публікуючы кадры да і пасля пагрому.

Раней былі разгромленыя кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька, кватэры прэс-сакратара палка Каліноўскага Крысціны «Чабор» і яе мужа, быў разгромлены таксама дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

Nashaniva.com