Пасля блэкаўту ва Украіне стала менш злачынстваў

Пасля атакі Расіі на крытычную інфраструктуру Украіны 23 лістапада, з-за якой адбыўся блэкаўт у шматлікіх рэгіёнах краіны, украінскія паліцэйскія ўзмацнілі кантроль на вуліцах і дарогах.

01.12.2022 / 12:24

Нягледзячы на ​​адсутнасць святла, колькасць злачынстваў паменшала на 16% у параўнанні з папярэднім тыднем, паведамляе паліцыя Украіны.

Па звестках паліцыі, махлярстваў стала менш на 24%, выпадкаў крадзяжу транспарту — на 23%. Агулам крадзяжоў стала менш на 7%, а рабаванняў — на 3%.

Таксама на 13% паменшала колькасць ДТЗ. У прыватнасці, на 22% радзей здараюцца аварыі, у якіх траўмуюцца людзі, і на 5% зменшылася колькасць смерцяў на дарогах.

Nashaniva.com