У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ чатырох чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім 962 чалавекі, з іх 217 — беларусы, паведамляюць праваабаронцы.

01.12.2022 / 10:54

Сярод іх Андрэй Андрасенкаў, Ілья Гольцаў, Паліна Арэхава і 19-гадовы Ілья Верамееў, якога асудзілі да 6,5 гадоў калоніі за заклікі дзейнічаць супраць вайны.

Адзначым, што ў спісе 963 чалавекі, але ў яго двойчы ўнесена палітзняволеная Вольга Цыбульская — жанчыну дадалі ў тэрарыстычны спіс яшчэ ў верасні, а потым прадублявалі яшчэ раз у лістападзе.

Nashaniva.com