Сёння пачынаецца суд над журналістам Генадзем Мажэйкам

Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368).

01.12.2022 / 08:35

Затрымалі Генадзя пасля выхаду артыкула, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. 

Пасля выхаду матэрыялу Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта kp.by. Як заявілі ў ведамстве, гэта было зроблена на падставе рашэння Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе бяспекі ў сувязі з размяшчэннем на сайце «інфармацыі, здольнай прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам».

Генадзя затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. А ў канцы снежня 2021-га перавялі ў мінскі СІЗА-1, што на вуліцы Валадарскага.

Справа будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай.

Nashaniva.com