Аргенціна перамагла. Але і Польшча ідзе ў плэй-оф

Скончыўся групавы турнір у групе С.

01.12.2022 / 00:00

Аргенціна выйшла ў плэй-оф, не сустрэўшы супраціву палякаў. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Аргенціна выйграла ў Польшчы 2:0. Галамі вызначыліся ў другім тайме Алексіс Мак Алістэр і Хуліян Альварэс. У канцы першага тайма Ліянель Месі не забіў пенальці Войцеху Шчэнснаму.

Мексіка перамагла Саудаўскую Аравію 2:1. 

Аргенціна — 6, Польшча — 4, Мексіка — 4, Саудаўская Аравія — 3.

За кошт лепшай розніцы мячоў Польшча прайшла ў 1/8 фіналу (2:2 у палякаў супраць 2:3 у Мексікі). Але калі б мексіканцы выйгралі з лікам 2:0, то ўсё роўна ў плэй-оф выходзілі палякі за кошт меншай колькасці жоўтых картак.

Такім чынам, у 1/8 фіналу згуляюць у суботу Аргенціна — Аўстралія, а Францыя — Польшча ў нядзелю (18:00).

Nashaniva.com