Пяць урокаў для НАТА: Лонданскі RUSI прааналізаваў пачатковую фазу вайны

Лонданскі ваенна-даследчы інстытут RUSI апублікаваў справаздачу аб папярэдніх выніках і ўроках першай фазы расійска-ўкраінскай вайны (па ліпень 2022 года). Сааўтары справаздачы — экс-кіраўнік РНБА Украіны Аляксандр Данілюк і былы камандуючы дэсантна-штурмавымі войскамі Украіны Міхаіл Забродскі, яе пераказвае The Bell.

30.11.2022 / 19:31

Украінскі салдат пазіруе на фоне падбітага расійскага танка Т-80. Фота: AP Photo/LIBKOS

Расія, па звестках інстытута, планавала, што актыўная фаза спецаперацыі ва Украіне будзе доўжыцца 10 дзён, а акупацыя з мэтай далейшай анексіі завершыцца да жніўня. Для гэтага планаваўся вокамгненны захоп Кіева з адпаведнай кампаніяй дэзынфармацыі па адцягненні сілаў УСУ ад сталіцы краіны.

У самым пачатку УС Расіі ўдалося стварыць 12-разовую перавагу ў жывой сіле і ўзбраенні на ключавых напрамках. Сакрэтнасць на аператыўным узроўні была дасягнутая, але аказалася празмернай, што вылілася ў непадрыхтаванасць на тактычным узроўні пры адсутнасці запасных планаў.

Адразу пасля таго, як УС Расіі загрузлі ў канфлікце, гэта дазволіла УСУ («за кошт стойкасці, а не рэсурсаў») пачаць дзеянні на выбіванне і знясіленне. Баяздольнасць УС Расіі ў цэлым выявілася значна ніжэйшай за большасць заходніх ацэнак, пры гэтым расійскія комплексы ўзбраенняў аказаліся ў асноўным эфектыўнымі.

Аўтары выдзелілі пяць кірункаў «працы над памылкамі» УС Расіі, уключаючы перагляд канцэпцыі батальённых тактычных груп (БТГ) і «культуры ашуканства» пры дакладах наверх. Галоўныя ваенныя высновы.

Ваенная перамога Украіны магчымая пры адэкватнай падтрымцы Захаду, але будзе вельмі цяжкай, рэзюмуе RUSI.

Nashaniva.com