З-за заходніх санкцый лукашэнкаўцы мусяць замяняць перадавыя сродкі абароны інфармацыі сваімі ўласнымі
Санкцыі пакінулі дзяржорганы без перадавых замежных сістэм абароны інфармацыі, заявіў дырэктар НДІ тэхабароны інфармацыі Аляксандр Горбач.
30.11.2022 / 19:05
«З улікам тых санкцый, якія ў некаторай ступені паўплывалі на магчымасць купляць сусветныя брэндавыя сістэмы і сродкі абароны інфармацыі, мы правялі вялікі аб'ём працы і замянілі адсутныя сродкі нацыянальнымі альбо вырабленымі ў Расіі», — сказаў Горбач.
Паводле яго слоў, у Беларусі створаны ўласны комплекс сродкаў абароны інфармацыі.