Лукашэнкаўцы анансуюць расправу над тымі, хто крытычна выказаўся пра памерлага Макея, адзін чалавек затрыманы

Тэлеграм-каналы, блізкія да лукашэнкаўскіх сілавікоў, паведамляюць пра затрыманне першага чалавека, які «глуміўся з раптоўнай смерці кіраўніка МЗС».

30.11.2022 / 17:56

Акрамя таго, нібыта ўстаноўлена яшчэ «больш за 20 такіх асоб», якія нібыта нечым абразілі памяць памерлага. ГУБАЗіК усім ім пагражае расправай.

Таксама пагрозы скіроўваюцца на адрас «больш 50-ці чалавек», якія знаходзяцца за мяжой, ім абяцаюць «цёплы прыём». 

Nashaniva.com