У Мінабароны расказалі, колькі чалавек прайшло зверку даных

У Беларусі працягваецца планавая праверка ўліковых даных ваеннаабавязаных.

30.11.2022 / 15:18

Мінабароны паведамляе, што на першым этапе мерапрыемствы праводзіліся на прадпрыемствах і арганізацыях па месцы працы ваеннаабавязаных.

Цяпер жа пачаўся другі этап праверкі, які праводзіцца непасрэдна ў камісарыятах і сельскіх выканаўчых камітэтах.

На сённяшні дзень больш за 70% ваеннаабавязаных прынялі ўдзел у мерапрыемствах па зверцы ўліковых даных, паведамілі ў Мінабароны.

Nashaniva.com